Общая информация |
|
Наименование поселения | Гняздоўе Ветраў |
Статус поселения | В поселении зимуют (есть проживающие постоянно жители) |
Год основания | 2009 |
Сайт поселения | http://windsnest.ecoby.info/ |
Контактный e-mail | ratmir@ecoby.info |
Контактные телефоны | Ратмір (+375-29-766-46-83, мтс) |
Остальные способы связи |
http://vk.com/ratmir_by http://vk.com/elga_by http://www.facebook.com/ratmir.by Скайп: ratmir_by |
Страницы в интернете (группы, фотоальбомы) | Фотоальбомы поселения |
Описание поселения |
Складана сказаць, што менавіта прывяло нас да думкі пра тое, каб пераехаць жыць на сваю зямлю. Тут і нашыя дзіцячыя ўспаміны, злучаныя з жыцьцём на лецішчы ды ў вёсцы, і ўсвядомленая неабходнасць стварыць для нас саміх і нашых жывёл (зараз гэта трое коней, сабака й котка) падыходзячую прастору жыцьця, і перажываньне сувязі з прыродай і навакольным сьветам, і жаданьне быць самастойнымі і больш-меньш незалежнымі ад уплыву (рэдка пазітыўнага) навакольнага сьвету з яго разнастайнымі крызісамі й грамадствам спажываньня, і разуменьне адказнасьці за будучыню нашых дзяцей і жаданьне даць ім магчымасьць выбару праз стварэньне альтэрнатыўнага ладу жыцця… Пералічваць можна доўга, але сутнасьць ад гэтага не зьменіцца: мы жадаем жыць у сваім доме, на сваёй зямлі, каб вакол быў абшар і блізкія нам па духу людзі. Можна назваць гэта ідэйнай супольней (intentional community), экавёскай (eco-village), радавым селішчам — як вам будзе заўгодна. Мы ж проста жывем і ствараем вакол сабе прастору ўсьвядомленага ўзаемадзеяньня, дзе й людзі, і жывёлы маглі б вучыцца адзін у аднаго жыць без гвалту, радасна, з любоўю і павагай. Гэта складана растлумачыць на словах, але можна адчуць непасрэдна, таму мы больш схільныя проста запрашаць да сабе ў госьці :) |
Фото из поселения |
|
Возможность для приезда | Есть жители, которые могут принять к себе, либо общий дом открыт для гостей |
Возможность для приезда (описание) | Гасьцям рады, асабліва калі яны папярэджваюць аб сваім намеры загадзя й любяць размаўляць выключна падчас нейкай карыснай справы ;) |
Область | Витебская |
Район | Полацкі |
Сельсовет | Гомельскі |
Деревня | Ваўкі |
Координаты | |
Точность координат | Точное значение |
Транспортное сообщение |
Дакладны адрас: Беларусь, Віцебская вобл., Полацкі раён, Гомельскі сельсавет, в.Ваўкі Адлегласьці: 200 км ад Менску, 25 км ад Полацку (у бок Менску па трасе Р46), 5 км ад трасы (праз в.Гомля) ці 3,5 км наўпрост. Грамадскі транспарт: Да вёсцы Гомля (5 км ад нас) можна даехаць з Менску на любым рэйсавым аўтобусе ці маршрутцы на Полацк (ходзяць кожную гадзіну). З Полацку да Гомлі аўтобусы ходзяць 6-7 разоў на дзень. Даволі добры аўтаспын па трасе :) Як дабрацца: з Менску па трасе М3 (Менск-Віцебск) едзем 150 км да Лепеля, праязджаем горад, на крузе выбіраем сярэднюю дарогу Рухаемся яшчэ 50 км па трасе P46 (Лепель-Полацак), заваротак з трасы ў в.Гомля, па ўказальніку «Горовые 2 км». Праз 100 м заваротак налева на крузе поруч манумента: Едзем далей наўпрост па галоўнай дарозе 4 км, за вёскай яна з асфальтавай стане грунтавай, на скрыжаванні бяром правей, праязджаем міма могілак (аб'язджаем злева), потым бярэм на наступным скрыжаваньні правей. Пасьля в.Гаравыя (будзе справа ад дарогі) падымаемся ўгару, згортваем налева й едзем яшчэ 700 м, пасьля чаго ўпіраемся ў вёску Ваўкі |
Коллектив |
|
Информация о коллективе | Ратмір ды Эльга, коні Чыжык, Пальміра ды Леля, сабак Дракон ды котка Скадзі :) У мінулым годзе да нас далучыліся дзьва суседа: Лёша ды Саня. Лёша ўжо аформіў зямлю й рыхтуецца да будаўніцтва, Саня жыве зараз у вясковым доме, што набыла наша сяброўка, і таксама думае абжывацца. У дзьвух суседніх вёсках узялі зямлю й пачалі будавацца яшчэ па адной сям'і. |
Приём в поселение | Продолжается |
Условия вступления | Быць блізкімі да нас па духу, прытрымлівацца здаровага ладу жыцьця быць адказнымі, мець добрае пачуцьцё гумару :) Вельмі пажадана, каб у вас была магчымасьць і сродкі адразу пачаць уладкаванне на зямлі. Але, наогул, падобныя рэчы немагчыма апісаць дакладна: даязджайце, пажывіце тут колькі часу, наладзьце кантакт з сусьветам - і ўсё стане зразумела ;) |
Численность коллектива (поместий) | 5 |
Численность коллектива (человек) | 8 |
В том числе детей (человек) | 1 |
Постоянно проживающих (поместий) | 2 |
Постоянно проживающих (человек) | 4 |
Сколько построено домов и каких | Пабудавалі двухпавярховую стайню для коней: на першым жывуць коні, на другім паверхам - мы. Залілі падмурак пад дом (каркасны, магчыма гліначурка). Сусед Лёша у гэтым годзе будзе будаваць сабе дом з лёгкага саману (салому прывез яшчэ ў мінулым годзе). Сусед Саша пакуль адбудоўвае для сабе старую лазьню пад месца для жыцьця, для дома набыў бетоныя блокі ды стары сруб, зьбіраецца ў гэтым годзе аформіць зямлю ды пачаць будаўніцтва) Дзяніс заліў сабе падмурак і выкупіў вясковы дом, які жадае зрабіць базай. Андрэй думае ставіць сруб, зараз афармляе зямлю. |
Общий гостевой дом | Ёсьць некалькі вясковых дамоў, дзе можна спыніцца на нейкі час, але ўлетку лепш бярыце свае намёты - іх можна паставіць у любым месцы, што вам спадабаецца ;) |
Земля |
|
Правообладатель | Отдельно на каждое физическое лицо |
Форма собственности на участки | Собственность |
Примерная цена за участок (у.е.) | 700 |
Средний размер участков (га) | 1 |
Подробности | Усё як звычайна: 25 сотак пад дом + 75 сотак пад гаспадарку. |
Описание резерва для развития | Навокал вельмі шмат палёў (дзесяткі гектар), якія, хоць апошні час і апрацоўваюцца, але ня вельмі зручныя калгасу (бліжэйшы да нас калгас расфарміравалі, а зямлю раздалі па суседніх, якім далёка сюды дабірацца). У суседніх вёсках (Гаравые ў 800 м і Горкі ў 1,5 км) ёсьць дамы на продаж і вольная зямля пад афармленьне. |
Описание деревни, где создаётся поселение | У вёсцы ўсяго 5 двароў, дзьва з іх жылыя (жывуць вясковыя), адзін выкарыстоўваецца як лецішча, адзін выкуплены нашай сяброўкай, і адзін будуем мы. |
Количество дворов в деревне | 5 |
Количество жилых дворов в деревне | 4 |
Инфраструктура |
|
Приездов автолавки (в неделю) | 2 |
Сколько до магазина (км) | 5 |
Сколько до школы (км) | 5 |
Сколько до детского сада (км) | 5 |
Дорога до поселения | Увясну й увосень, пакуль дарога не падсохне - праехаць бывае досыць цяжка, але можна) |
Тип дороги (до поселения) | Гравийная/насыпная |
Качество дороги (до поселения) | Хорошее |
Тип дороги (в поселении) | Гравийная/насыпная |
Качество дороги (в поселении) | Среднее |
Газопровод | Нет, и не планируется ни для кого |
Электричество | Есть, у большинства |
Водоснабжение |
Есть сеть общественных колодцев |
Связь | Стацыянарная (безправадная), перасоўная (усі аператары) |
Интернет | 3G |
Скорость соединения | 5 |
Природа |
|
Наличие леса | Есть, значительный |
Типы леса |
Лиственный лес Хвойный лес Смешанный лес |
Типы водоёмов |
Пруд, не подходящий для купания Озеро, подходящее для плавания людей Озеро, подходящее для лодок |
Типы ландшафта |
Значительные холмы |
Общее описание природы | Вёска знаходзіцца на ўзвышшы (больш за 170 м над узроўнем мора) з крутымі сьхіламі; амаль ва ўсе бакі прасьціраюцца лясы (бліжэйшы пачынаецца ад нас у 300 м), багатыя на грыбы; вакол мноства азёр (бліжэйшае лясное возера ў 900 м, у дзьвух кілометрах глыбокае возера з крынічкай на беразе, ды й наогул гэты край завецца Беларускі Паазер'ем :), паглядзіце на мапу); шмат верхавых балот, багатых на чарніцы ды брусніцы; глеба ў асноўным суглінак, але ёсьць і пясчаныя месцы. |
Планы на будущее |
|
Образ поселения, устав, правила | Мы ствараем прастору асэнсаванага ўзаемадзеяньня, дзя людзі з павагаю ставяцца адзін да аднаго, і разам імкнуцца да дасягненьня агульных мэтаў. |
Кого хотели бы видеть в качестве соседей? |
Людзей адказных, якія трымаюць свае слова. Людзей справы, гатовых увасабляць ідэі ў рэчаіснасьць. Людзей разнастайных, якіх шмат што цікавіць, і пры гэтым майстраў у сваёй галіне. Людзей адчыненых, шчырых, якія умеюць казаць пра тое, што іх турбуе. Людзей паважлівых, якія адчуваюць сувязь з прыродай. |
Что вы планируете сделать в этом году в поселении? | Уладкаваць уласную прастору, годную для жыцьця, падчас будаўніцтва нашага дому. Знайсьці добрых суседзяў, якія жадалі б ужо ў гэтым годзе пераехаць, ці як меньш дык пачаць будаўніцтва. |
Перспективы развития поселения на ближайшие 3-5 лет | Аб'яднаць супольнасць радавых сядзіб на базе нашай ды дзьвух суседніх вёсак, наладзіць супрацоўніцтва й стварыць агульныя крыніцы заробкаў, праводзіць супольныя сьвяты, дапамагаць адзін аднаму. |
Источник и актуальность информации |
|
Кто предоставил информацию | Ратмір |
Дата обновления | 2018-02-17 22:54:39 |
Количество просмотров | 8895 |