Движение
Мероприятия
Новости
Библиотека
Ярмарка
Общение

Родовые поместья и экопоселения Беларусь статистика ecoby.info
По любым вопросам звоните +375-29-766-46-83 мтс, или пишите на почту ratmir@ecoby.info

Вход

:

:

Запомнить

Белорусский рейтинг MyMinsk.comКаталог TUT.BY
RATING ALL.BYRambler's Top100
Экодомпроект. Экодома с нулевым энергопотреблением
Яндекс.Метрика
Информация о поселении «Камяніца»

Общая информация

Наименование поселения Камяніца
Статус поселения В поселении зимуют (есть проживающие постоянно жители)
Год основания 2010
Сайт поселения https://vk.com/rp_kamianica
Контактный e-mail kasia.bahar@gmail.com, biezimyanec@gmail.com
Контактные телефоны +375-29-568-24-95 Кася Панкевіч, +375-29-777-28-55 Сяржук Панкевіч, +375-44-725-98-03 Ігар Хвашчэўскі (па пытаньнях экафермы, прадукцыі і пермакультуры)
Остальные способы связи Skype: biezimyanec, vjadzmarka | ВКонтакте http://vk.com/vjadzmarka
Страницы в интернете (группы, фотоальбомы) ВКонтакте старонка Экапаселішча "Камяніца" http://vk.com/rp_kamianica
Описание поселения

Мы - супольнасьць экасядзіб, родавых маенткаў, якія разьмяшчаюцца ў межах дзьвюх весак - Камяніца і Чухны, аддаленых недзе на 1 км. Наш галоўны аб'ядноўваючы фактар - жаданьне жыць бліжэй да прыроды, весьці экалягічны, пермакультурны вобраз жыцьця, стварыць лепшую прастору для роста, разьвіцьця і рэалізацыі нашых дзетак і нас разам зь імі.
Паселішча ўтвараецца ў маляўнічай узгоркавай мясцовасьці з лясамі, лугамі і паплавамі, рассечанымі звілінамі ручаінаў, парослых вербамі, з багатым расьлінным і жывёльным сьветам – пабачыць дзікоў, казуль, ласеў, лісіц, зайцоў і разнастайных, у тым ліку, рэдкіх птушак можна літаральна каля хаты, паблізку ёсьць нават воўкі. Недалёка досыць вялікае крэўскае вадасховішча (1-3 км), барунскія кар'еры (8 км) з празрыстай вадой. Мясцовасьць гістарычная – зусім побач цэнтар мінуўшчыны - Крэва з руінамі замка пачатка XIV ст., недалёка Гальшаны, Баруны і іншыя славутыя мясьціны, па навакольлі шмат дзотаў першай сусьветнай вайны.
Навакольныя вёскі невялікія, шмат хутароў. Вёскі Камяніца і Чухны жывыя, у Камяніцы ўзімку недзе 20 дамоў жылых, у Чухнах больш дачнікаў. Дарогу ў вёсках чысьцяць рэгулярна. Садок, школа, пошта, банк, амбулаторыя, крамы і інш. есьць у Крэва (дзяцей з весак возіць школьны аўтобус). У вёсках ёсьць стацыянарныя тэлефоны, на якія можна падключаць інтэрнэт праз ByFly. Праз Крэва ходзіць некалькі (мікра)аўтобусаў, а таксама рэгулярна езьдзяць прыватныя маршруткі. У весках ёсьць мясцовыя маладыя сем'і з малымі дзецьмі. .
У бліжэйшых нашых плянах ладзіць разам пермакультурныя, бізнэсовыя і сацыяльныя праэкты: стварыць дэманстрацыйную пермакультурную пляцоўку з замкненым цыклам, стварыць хатні сад-школу, стадыен з дзіцячай пляцоўкай, вадасховішча на базе ручаін, ладзіць разам традыцыйныя беларускія сьвяты, праводзіць семінары па пермакультуры, традыцыйных рамествах, наладзіць загатоўку і продаж зелак (траў), на базе паселішча стварыць IT кампанію.
Мы будзем радыя бачыць усіх, хто падзяляе нашы погляды, хоча далучыцца да нейкіх напрамкаў нашай дзейнасьці, а асабліва сем'і з дзеткамі.
Фото из поселения













Возможность для приезда Есть жители, которые могут принять к себе, либо общий дом открыт для гостей
Возможность для приезда (описание) Акрамя таго можна арэндаваць закінутыя фермерскія дамы, калі на доўгі час.
Область Гродненская
Район Сморгонский
Сельсовет Кревский
Деревня Каменица, Чухны
Координаты
Точность координат 1 км
Транспортное сообщение Мы знаходзімся ў межах дзьвюх весак - Камяніца і Чухны, аддаленых недзе на 1 км. 1,5 км да трасы на Вільнюс, да мястэчка Крэва, цэнтра сельсавета - 5 км, раенных цэнтраў Смаргоні(есьць чыгунка) і Ашмян - 22 км, да МКАД - 95 км - гадзіна на машыне ці маршрутцы. Да літоўскай мяжы 30 км, да Вільнюса 80 км. Праз Крэва ходзіць некалькі (мікра)аўтобусаў, а таксама рэгулярна езьдзяць прыватныя маршруткі. Дарога да весак шашэйная, у весках асфальтаваная. Траса блізка, але яе ня бачна і рэдка чутна.

Коллектив

Информация о коллективе На момант сакавіка 2015 у паселішчы пастаянна пражываюць 3 сям'і:
1. Сяржук і Кася Панкевічы з двугадовым сынам Алесем. Пражываем тут з восені 2010 года. На дадзены момант сядзіба складаецца з дзьвюх суседніх вясковых хат-хутара на ўскрайку Камяніцы. У першай жылой хаце намі зроблены ўсе гарадзскія камунікацыі і працягваецца рамонт, у другой робіцца лазьня з гасьцявым домам і плянуецца дзіцячы садок на першы час. Мы абодва праграмісты, але Кася цяпер займаецца гаспадаркай (агарод, сад, цяпліца, козы, сабака, каты) і сынам, рукадзельем, традыцыйнымі рамествамі, а Сяржук праграмуе і арганізоўвае IT кампанію, а таксама займаецца будоўляй.
2. Ігар і Ганна Хвашчэўскія з 8цігадовай дачкой і 4хгадовым сынам. З 2011 на ўскрайку Чухнаў (у бок Камяніцы) у арандаваным фермерскім доміку ладзіць экаферму. Арандуе 34 га зямлі (выкарвстоўваецца пакуль часткова). Займаецца вырошчваньнем экапрадукцыі: гародніны, зеляніны, выганкай цыбулі на зеляніну ў цяпліцах, маштабна закладае ягаднікі, займаецца вермікультываваньнем (біягумус), аднаўленьнем глебы, гадуе коз, кур, плянуе завесьці гусей, авечак. Супрацоўнічае з экаарганізацыямі, інвестарамі, мае сертыфікаты і праходзіць еўрапейскую сертыфікацыю.
3.Андрэй і Натальля Кісель-Загаранскія з дзьвюмя дачкамі 5 год і 6 месяцаў. Андрэй - бізнэсоўца. Арганізуе бізнэс і ў весцы. Жывуць з 2014 на ўскрайку Камяніцы (у бок Чухнаў).
4. Таксама есьць нашы сябры ў Чухнах - сям'я Чарновых з двума сынамі 4 і 1,5 гады, якія праводзяць у весцы больш за палову года.
5. Яшчэ ў Чухнах адна сям'я зь Мінска з 3хгадовай дачкой, якія займаюцца ўладкаваньнем сядзібы і падрыхтоўкай да разьвядзеньня птушкі і бываюць наездамі.
На суседнім хутары сям'я Вінакуравых ладзіць пермакультурную сядзібу http://pomiana.by
У весках есьць яшчэ маладыя сем'і дачнікаў з малымі дзецьмі.
Приём в поселение Продолжается
Условия вступления З большага падзяляць нашы погляды, пазнаеміцца бліжэй, "сысьціся характарамі".
Численность коллектива (поместий) 5
Численность коллектива (человек) 17
В том числе детей (человек) 8
Количество горожан (человек) 6
В том числе детей (человек) 3
Постоянно проживающих (поместий) 3
Постоянно проживающих (человек) 11
Постоянно проживающих (детей) 5
Сколько построено домов и каких 4 зруба і 1 з сілікатных блокаў
Общий гостевой дом Плянуецца пабудова.

Земля

Правообладатель Отдельно на каждое физическое лицо
Форма собственности на участки Пожизненное владение
Примерная цена за участок (у.е.) 2500
Средний размер участков (га) 1
Подробности Праз сельсавет
Описание резерва для развития Есьць вясковыя дамы на продаж. Зямлю пад будоўлю браць праз сельсавет.
Описание деревни, где создаётся поселение Камяніца - невялікая жылая веска, Чухны - большая працяглая веска з перавагай дачнікаў. Вескі ціхія, дагледжаныя. 25 дамоў у Камяніцы, 80 у Чухнах (вельмі прыблізна). Каля 15 мясцовых, 7 дачнікаў у Камяніцы; 20 мясцовых, 30-40 пад дачу ў Чухнах.
Количество дворов в деревне 25
Количество жилых дворов в деревне 20

Инфраструктура

Приездов автолавки (в неделю) 3
Магазин Некалькі разоў на тыдзень езьдзяць аўталаўкі (у тым ліку Еўраопта). Крамы ў Крэва, Барунах, на запраўцы ў Ракаўцах
Сколько до магазина (км) 5
Школа У Крэва, Барунах. Плянуецца стварэньне сваей.
Сколько до школы (км) 5
Детский сад У Крэва, Барунах. У бліжэйшы час будзем ладзіць свой
Сколько до детского сада (км) 5
Дорога до поселения Шашэйная
Тип дороги (до поселения) Асфальтная/бетонная
Качество дороги (до поселения) Отличное
Тип дороги (в поселении) Асфальтная/бетонная
Качество дороги (в поселении) Среднее
Газопровод Нет, но возможен у некоторых
Электричество Есть, у большинства
Водоснабжение Есть общественные родники
Есть сеть общественных колодцев
Связь Добры мабільны зьвязак, есьць стацыянарныя тэлефоны з магчымасьцю падключэньня ByFly
Интернет ByFly
Скорость соединения 1

Природа

Наличие леса Есть, значительный
Типы леса Лиственный лес
Хвойный лес
Типы водоёмов Озеро, подходящее для лодок
Типы ландшафта Небольшие холмы
Общее описание природы Паселішча ўтвараецца ў маляўнічай узгоркавай мясцовасьці з лясамі, лугамі і паплавамі, рассечанымі звілінамі ручаінаў, парослых вербамі, з багатым расьлінным і жывёльным сьветам – пабачыць дзікоў, казуль, лісіц, зайцоў можна літаральна каля хаты, паблізку ёсьць нават воўкі. Адразу за Камяніцай пачынаецца прыгожы зьмешаны пераважна яловы лес з вялізнымі ялінамі. Есьць і невялікія ліставыя лясы, і ў 500 м яшчэ зьмешаныя яловыя лясы. Лясы грыбныя, есьць маліны, чарніц няшмат. Недалёка досыць вялікае крэўскае вадасховішча (1-3 км), барунскія кар'еры (8 км) з празрыстай вадой. Паміж вескамі паплавы з ручаінамі, парослыя лазой, дзе плянуецца зрабіць вадасховішча для паселішча. У сядзібах сажалкі.

Планы на будущее

Образ поселения, устав, правила Наш галоўны аб'ядноўваючы фактар - жаданьне жыць бліжэй да прыроды, весьці экалягічны, пермакультурны вобраз жыцьця, стварыць лепшую прастору для роста, разьвіцьця і рэалізацыі нашых дзетак і нас разам зь імі.
Кого хотели бы видеть в качестве соседей? Мы будзем радыя бачыць усіх, хто падзяляе нашы погляды, хоча далучыцца да нейкіх напрамкаў нашай дзейнасьці, а асабліва сем'і з дзеткамі
Что вы планируете сделать в этом году в поселении? У бліжэйшых нашых плянах ладзіць разам пермакультурныя, бізнэсовыя і сацыяльныя праэкты: стварыць дэманстрацыйную пермакультурную пляцоўку з замкненым цыклам, стварыць хатні сад, вадасховішча на базе ручаін, ладзіць разам традыцыйныя беларускія сьвяты, праводзіць семінары па пермакультуры, традыцыйных рамествах, наладзіць загатоўку і продаж зелак (траў).
Перспективы развития поселения на ближайшие 3-5 лет У далейшых плянах стварыць хатнюю школу, стадыен з дзіцячай пляцоўкай, вадасховішча на базе ручаін, ладзіць разам традыцыйныя беларускія сьвяты, праводзіць семінары па пермакультуры, традыцыйных рамествах, наладзіць загатоўку і продаж зелак (траў), на базе паселішча стварыць IT кампанію.

Источник и актуальность информации

Кто предоставил информацию Кася і Сяржук Панкевічы
Дата обновления 2015-03-04 21:30:00
Количество просмотров 6338