Движение
Мероприятия
Новости
Библиотека
Ярмарка
Общение

Родовые поместья и экопоселения Беларусь статистика ecoby.info
По любым вопросам пишите на почту info@ecoby.info

Вход

:

:

Запомнить

Белорусский рейтинг MyMinsk.comКаталог TUT.BY
RATING ALL.BYRambler's Top100
Экодомпроект. Экодома с нулевым энергопотреблением
Яндекс.Метрика

Разам у Гару, або Незвычайнае жыццё у незвычайнай вёсцы

Дата
2014-09-06
Автор
Ратмир
Просмотров
1901
Тип
у нас

Вёс­ка Га­ра Ві­цеб­ска­га ра­ё­на — гэ­та ўні­каль­нае па­се­лі­шча, якое ад­ра­джа­юць га­рад­скія жы­ха­ры. Яны з за­да­валь­нен­нем пе­ра­яз­джа­юць у глуш, дзе ня­ма кра­мы, пош­ты і клу­ба, каб жыць не так, як жы­ве пе­ра­важ­ная боль­шасць лю­дзей. Сён­ня ў Га­ры ўжо больш за 10 ся­мей, у якіх вы­хоў­ва­юц­ца 9 дзя­цей да­школь­на­га ўзрос­ту. Са­мы ма­лы «го­рац» на­ра­дзіў­ся вяс­ной.

Пры­клад­на год та­му «Звяз­да» ўжо рас­каз­ва­ла, як но­выя жы­ха­ры ства­ра­юць у вы­мі­ра­ючай вёс­цы па­ся­лен­не ра­да­вых ма­ёнт­каў. «Гор­цы» (так яны са­мі са­бе на­зы­ва­юць. — Аўт.) не ядуць мя­са, ры­бу, не­ка­то­рыя ма­лоч­ныя пра­дук­ты, жы­вуць на­ту­раль­най гас­па­дар­кай. Пры гэ­тым са­мае га­лоў­нае — ста­ра­юц­ца іс­на­ваць у гар­мо­ніі з пры­ро­дай, ні­ко­му не на­вяз­ва­юць свой све­та­по­гляд. Пры­ма­юць яны і ту­рыс­таў. Але ж апош­нія так­са­ма за зда­ро­вы лад жыц­ця, ве­ге­та­ры­ян­цы.

«Доб­рыя ў мя­не су­се­дзі!»

Ка­лі б не па­ся­лен­цы, Га­ра маг­ла б знік­нуць з кар­ты.

У вёс­цы адзі­ная ка­рэн­ная жы­хар­ка ба­ба Ма­ня, якой ужо за 80 га­доў. Су­се­дзя­мі за­да­во­ле­на.

— Вёс­ка заў­сё­ды бы­ла не­вя­лі­кай па коль­кас­ці два­роў, але ж ця­пер я ад­на тут з ка­рэн­ных. У па­ня­дзе­лак і ў се­ра­ду пры­яз­джае аў­та­лаў­ка, са­цы­яль­ны ра­бот­нік на­вед­ва­ец­ца на ма­пе­дзе. На­конт су­се­дзяў ска­жу: не п’юць і не ку­раць, не ла­юц­ца, адзін ад­на­му да­па­ма­га­юць, ды і мне па дро­бя­зях. Кож­ны ве­чар тан­цу­юць, але не п’юць! Ма­ла­до­му піць нель­га, а ста­ро­му мож­на (жар­туе. — А.П.). Ка­лі па­ся­лі­лі­ся, сха­дзі­ла я да іх на па­ля­ну. У іх там аль­тан­ка ёсць, арэ­лі для дзят­вы. Мне яны ад­ра­зу спа­да­ба­лі­ся, — рас­каз­вае ба­бу­ля.

Яна ўпа­чат­ку ка­тэ­га­рыч­на ад­маў­ля­ла­ся сфа­та­гра­фа­вац­ца. Маў­ляў, я ж не «зор­ка» ней­кая, а вось су­се­дзі яе — «зор­кі». Ба­бу­ля вель­мі га­на­рыц­ца тым, што яе но­выя зем­ля­кі і ў Ві­цеб­ску на га­лоў­най пло­шчы вы­сту­па­юць, і ў Маск­ву на фес­ты­ва­лі ез­дзяць.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ста­ра­жыл «гор­цаў» Ала Мі­шур­ная пра­па­на­ва­ла мне зай­сці ў гос­ці да но­ва­спе­ча­ных па­ся­лен­цаў.

З мі­лым рай у ша­ла­шы, або эва­лю­цыя… «фі­фы»

Ад­ра­зу кі­нуў­ся ў во­чы ўкра­ін­скі ну­мар мік­ра­аў­то­бу­са. Вы­свет­лі­ла­ся, што ён на­ле­жыць бы­ло­му жы­ха­ру Кі­е­ва. За­ка­хаў­шы­ся, ён пе­ра­ехаў жыць у Га­ру.

— Я з Кі­е­ва, прад­пры­маль­нік. Ця­пер ужо мож­на кан­ста­та­ваць, амаль што бы­лы. У мя­не свае ма­біль­ныя ка­вяр­ні — на ба­зе аў­то. У гэ­тым кі­рун­ку біз­нес ва Укра­і­не быў пер­ша­пра­ход­цам. Стар­та­ваў ра­зам з кам­пань­ё­на­мі з ну­ля, і спра­вы пай­шлі ўго­ру. Ро­дам я з Адэ­скай воб­лас­ці. Доб­ра ве­даю ўкра­ін­скую мо­ву. Ця­пер ха­чу бе­ла­рус­кую вы­ву­чыць. З Іры­най па­зна­ё­міў­ся на сай­це Anastasіa.ru. Ён для лю­дзей, якія шу­ка­юць ка­хан­не ся­род тых, хто за зда­ро­вы лад жыц­ця. На звы­чай­ных сай­тах не бы­ло сэн­су шу­каць са­бе «па­ла­він­ку». Спра­ба­ваў ства­рыць сям’ю, але ў мя­не ні­чо­га не атрым­лі­ва­ла­ся. Праб­ле­ма­тыч­на ў наш час у го­ра­дзе су­стрэць дзяў­чы­ну, якая не пі­ла б і не ку­ры­ла, а за­мест та­го, каб ха­дзіць з сяб­роў­ка­мі па нач­ных клу­бах, на­да­ва­ла б ува­гу му­жу і дзе­цям, і для якой лад у сям’і меў бы больш сэн­су, чым гро­шы, фут­ры і брыль­ян­ты. Не­ці­ка­ва мне бы­ло па­чы­наць ста­сун­кі з «гу­ля­ка­мі». На той мо­мант я быў ужо даў­но раз­ве­дзе­ны. За­раз сы­ну 18 га­доў… У 40 га­доў я па­жа­даў жыць па-ін­ша­му. Зра­зу­меў, што не ха­чу блі­жэй да пен­сіі «скле­іць лас­ты» дзе-не­будзь у «бе­тон­най клет­цы» — звы­чай­най ква­тэ­ры… Ха­чу ства­рыць пра­сто­ру, у якой шчас­лі­ва да­жы­ву да ста­рас­ці. І каб бы­лі свае са­джал­ка, пчаль­нік, сад, ага­род, — раз­ва­жае Ана­толь.

4-22

Іры­на ж ка­жа, што бы­ла ста­ліч­най «фі­фай».

— У Га­ру з Мін­ска пе­ра­еха­ла. І ўя­віць са­бе не маг­ла ра­ней, што па­га­джу­ся кі­нуць ста­лі­цу. У мя­не ж там бы­ла па­моч­ні­ца па гас­па­дар­цы, сак­ра­тар. Да­ра­гія адзен­не, фут­ры, абу­так, аў­то — усё ў мя­не бы­ло. Як і ўва­га муж­чын. Але ж на­да­ку­чы­ла рап­там усё. Сю­ды ўпер­шы­ню пры­еха­ла, ка­лі пра­чы­та­ла пра па­ся­лен­не ра­да­вых ма­ёнт­каў «Звон-Га­ра». Зра­зу­ме­ла, што ха­чу тут за­стац­ца на­заў­сё­ды. Але трэ­ба бы­ло дом па­бу­да­ваць. Па­ча­ла больш ак­тыў­на шу­каць са­бе муж­чы­ну, які стаў бы ад­на­дум­цам і ка­ха­ным ад­на­ча­со­ва. І знай­шла, — пры­зна­ла­ся Іры­на.

4-21

Яны па­ка­за­лі мне мес­ца, дзе ча­со­ва жы­вуць. На­са­мрэч, рай у «ша­ла­шы»: у па­лат­цы спяць, по­бач — ім­пра­ві­за­ва­ная кух­ня. Жыць бу­дуць у… лаз­ні, па­куль дом не па­бу­ду­юць.

— Я пры­ехаў сю­ды да Іры­ны, каб да­па­маг­чы ёй зра­біць фун­да­мент для до­ма. Хут­ка пра­бег­ла «іск­ра», вы­ра­шы­лі жыць ра­зам. Зра­зу­ме­лі, што дом, ка­лі з’я­вяц­ца дзет­кі, ма­лы бу­дзе. Дык ця­пер да­бу­доў­ва­ем, — рас­тлу­ма­чыў Ана­толь.

Яны ка­жуць, што ў Га­ры знай­шлі сваё шчас­це. По­бач жы­вуць ад­на­дум­цы, якія заў­сё­ды да­па­мо­гуць, з які­мі пры­ем­на і ка­ра­го­ды ва­дзіць ка­ля вог­ні­шча пад ба­ян, і дом бу­да­ваць. Ра­біць усё ра­зам, та­ла­кой, як на­шы прод­кі. І яшчэ та­му ме­на­ві­та Га­ра — ідэа­льнае мес­ца для вы­ха­ван­ня дзя­цей. Яны мо­гуць прый­сці ў лю­бы дом, як у свой, і не па­чу­юць там мат, не ўба­чаць не­цвя­ро­зых ці кур­цоў. Су­се­дзі ім заў­сё­ды на­да­дуць да­стат­ко­ва ўва­гі. Дзе­ці бу­дуць ба­чыць, што гас­па­дар бе­ра­жэ сваю жон­ку, а жан­чы­на па­ва­жае муж­чы­ну.

Іх но­вы су­сед Жэ­ня, яко­му пад 30 га­доў, — мін­ча­нін, ін­жы­нер-кан­струк­тар на дзяр­жаў­ным прад­пры­ем­стве ра­дыё­элект­ро­ні­кі. Раз­маў­ляе са мной на бе­ла­рус­кай мо­ве.

— Ле­тась пры­ехаў сю­ды на фес­ты­валь у по­шу­ках «па­ла­він­кі». Яшчэ ра­ней вы­ра­шыў, што ха­чу на сва­ёй зям­лёй жыць, дом па­бу­да­ваць. У Га­ры па­зна­ё­міў­ся з дзяў­чы­най, вы­ра­шы­лі тут за­стац­ца. Па­ча­лі бу­да­ваць дом і се­яць ага­род — «пры­ці­ра­лі­ся» ад­но да ад­на­го. Не атры­ма­ла­ся… З’е­ха­ла яна, а я за­стаў­ся. Мне тут па­да­ба­ец­ца. Жы­ву, шу­каю ка­ха­ную, — га­во­рыць ма­ла­ды муж­чы­на.

Зайз­дрос­ны ха­лас­цяк, да­рэ­чы, ска­заў, што быў у ін­шым па­се­лі­шчы ра­да­вых ма­ёнт­каў — «Ро­сы», што ў Мін­скай воб­лас­ці. Ды яму не спа­да­ба­ла­ся: ад­чуў, што там лю­дзі «са­мі па са­бе». Мо­жа, та­му, што іх па­раў­наль­на мно­га?

4-26

Якія ж яны сек­тан­ты?

Ка­лі б «гор­цы» бы­лі сек­тан­та­мі, гэ­та не за­ста­ло­ся б без ува­гі мяс­цо­вай ула­ды. Пас­ля пуб­лі­ка­цыі ў «Звяз­дзе» пра іх пі­са­лі ра­ён­ная і ві­цеб­ская га­рад­ская га­зе­ты, рас­каз­ва­ла тэ­ле­ба­чан­не. Ра­зу­мею, ка­лег: між­воль­на на­прош­ва­ец­ца за­хад пра «неш­та сек­танц­кае». На­прык­лад, у царк­ву не хо­дзяць. На­чы­та­лі­ся ней­кіх кніг пра ду­хоў­насць і ця­пер жы­вуць асоб­на… У сель­ска­га Са­ве­та прэ­тэн­зій да «гор­цаў» ня­ма. Ула­ду яны дар­ма не тур­бу­юць. Адзі­ная праб­ле­ма — з ва­дой. У ста­рым ка­ло­дзе­жы яна дрэн­най якас­ці. Пры­хо­дзіц­ца або яе ачы­шчаць, або пры­во­зіць піт­ную ва­ду. Для мыц­ця вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца і даж­джа­вая. Коль­кі ні спра­ба­ва­лі пры да­па­мо­зе спе­цы­я­ліс­таў улад­ка­ваць ка­ло­дзе­жы, не атрым­лі­ва­ец­ца. Ні ў ад­ным з пя­ці вы­ка­па­ных ка­ло­дзе­жаў ва­ды ле­там не бы­ло. А ўсё та­му, што на­са­мрэч мяс­цо­васць тут «гор­ная»: уз­го­рак, ні­зі­на і зноў пе­ра­пад вы­шы­ні. Стар­шы­ня сель­вы­кан­ка­ма ў кур­се праб­ле­мы. Ка­лі «пад­клю­чыць» вёс­ку да цэнт­ра­лі­за­ва­на­га во­да­за­бес­пя­чэн­ня, трэ­ба тру­бу пра­клас­ці даў­жы­нёй пры­клад­на 2 кі­ла­мет­ры. Ра­зам ду­ма­юць, што ра­біць.

«Гор­цаў» шмат ра­зоў за­пра­ша­лі вы­сту­паць на роз­ных ме­ра­пры­ем­ствах. Ле­там, на­прык­лад, яны бра­лі ўдзел у фес­ты­ва­лі льну — на га­лоў­най пло­шчы Пе­ра­мо­гі. Тан­ца­ва­лі, ва­дзі­лі ка­ра­го­ды. Пуб­лі­ка апла­дзі­ра­ва­ла ад ду­шы.

Вель­мі па­спя­хо­ва вы­сту­па­лі ў Маск­ве на фес­ты­ва­лі «Кедр, які зві­ніць», дзе бы­ла прад­стаў­ле­на твор­часць та­кіх ж ама­та­раў зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця з Ра­сіі, Укра­і­ны, Бе­ла­ру­сі і ін­шых кра­ін бы­ло­га СССР.

— Сё­ле­та так­са­ма ў Маск­ве, у му­зей­ным комп­лек­се на эт­ніч­ным фес­ты­ва­лі, мы прэ­зен­та­ва­лі ма­дэ­лі адзен­ня, ня­шкод­на­га для зда­роўя. А жы­лі ў юр­це… Ра­ней у Аў­стра­ліі прай­шоў мод­ны па­каз на­ша­га адзен­ня. А наш пра­ект — фес­ты­валь ра­мёст­ваў, які ле­тась ад­быў­ся ў Ві­цеб­ску і Мін­ску, уда­сто­е­ны гран­да — па­езд­кі ў Га­лан­дыю, — рас­каз­вае Алё­на. Яна па аду­ка­цыі мас­так, ства­рае га­бе­ле­ны, зай­ма­ец­ца вы­шыў­кай. На­ву­чы­ла гэ­та­му ін­шых жан­чын з Га­ры, а ту­рыс­таў ву­чыць пад­час май­стар-кла­саў.

— Якія мы сек­тан­ты? Ні­ко­му не пе­ра­шка­джа­ем, жы­вём так, як лі­чым па­трэб­ным. Пры гэ­тым ад­кры­тыя для ста­сун­каў з, як вы ка­жы­це, нар­маль­ны­мі людзь­мі. Я і да Га­ры не ку­рыў, з ал­ка­го­лем не сяб­ра­ваў. Ну, на­пэў­на ж, «сек­тант», — смя­ец­ца яе муж Аляк­сандр.

Па­зна­ё­міў­ся я з яшчэ ад­ным Аляк­санд­рам і яго жон­кай На­тал­ляй. Што дзіў­на, яны так­са­ма жы­вуць па­куль што ў лаз­ні.

— Я ў Ор­шы пра­цую, та­му сю­ды пры­яз­джаю на вы­хад­ныя, а жон­ка тут па­ста­ян­на. Вы­кла­даю му­зы­ку, ба­ян. З На­та­шай па­зна­ё­мі­лі­ся ў Мін­ску на кан­фе­рэн­цыі, пры­све­ча­най ра­да­вым ма­ёнт­кам. Яна пры­еха­ла да мя­не ў гос­ці зі­мой. Сне­гу на­мя­ло па по­яс, да до­ма па­ды­сці цяж­ка. Ін­шая, мо­жа, і не па­жа­да­ла б тут за­стац­ца на­заў­сё­ды, а яна ска­за­ла, што знай­шла і ка­хан­не і дом, — ус­па­мі­нае Аляк­сандр.

На­тал­ля, вы­клад­чы­ца за­меж­ных моў, рас­ка­за­ла, што ў вёс­цы іс­нуе тра­ды­цыя — аб­мень­вац­ца тым, што вы­рас­ла на ага­ро­дзе, мё­дам. Са­ша час­туе урбе­чам — ка­рыс­ным для зда­роўя пра­дук­там, які пры­во­зіць з Ся­рэд­няй Азіі.

Не­звы­чай­ныя ага­ро­ды, са­ма­роб­ны хлеб

Ёсць ся­род «гор­цаў» і пра­фе­сій­ны се­лек­цы­я­нер. Па са­джан­цы да яго пры­яз­джа­юць зда­лёк.

— Я пе­ра­ехаў ў Га­ру з Мінск­ага ра­ё­на. Ма­лод­шым на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам пра­ца­ваў. У Га­ры зай­ма­ю­ся ар­га­ніч­ным зем­ля­роб­ствам. Са­ло­ма і пі­ла­він­не, ліс­це, се­на — ка­лі гэ­та ўсё пе­ра­гні­вае, доб­ры ўра­джай атрым­лі­ва­ец­ца. Тыя ж са­джан­цы вы­дат­на рас­туць. Іх рэа­лі­за­цыя, плюс про­даж ліш­каў ура­джаю — мой асноў­ны за­ро­бак. Так­са­ма да­па­ма­гаю лю­дзям бу­да­вац­ца, вы­ра­бы з ла­зы раб­лю, — рас­каз­вае Ула­дзі­мір.

Ён жы­ве тут ра­зам з жон­кай Ка­ця­ры­най, ра­зам вы­хоў­ва­юць дзі­ця.

Ва­ло­дзя пра­чы­таў мне зва­рот да лю­дзей, каб яны пад­тры­ма­лі іні­цы­я­ты­ву дзе­ля мі­ру на зям­лі. На­го­дай для гэ­та­га ста­лі па­дзеі ва Укра­і­не. «Мы раз­маў­ля­ем на роз­ных мо­вах. За­хоў­ва­ем свае не­паў­тор­ныя тра­ды­цыі і куль­ту­ру, па-роз­на­му звяр­та­ем­ся да Бо­га. Што ж нас аб’­яд­ноў­вае? Аб’­яд­ноў­вае лю­боў. Лю­боў да зям­лі, да дзя­цей. Ка­хан­не ў сем’­ях, імк­нен­не да сяб­роў­ства, па­ва­га да куль­ту­ры і ве­ра­выз­нан­ня ін­шых на­ро­даў. Мы пра­па­ну­ем 7 ве­рас­ня ў 12 га­дзін дня дзе­цям і да­рос­лым устаць у ка­ра­год з дум­кай аб мі­ры, друж­бе, уза­е­ма­ра­зу­мен­ні па­між людзь­мі ўсёй Зям­лі», — та­кія сло­вы ў зва­ро­це.

Ала і Ула­дзі­слаў Мі­шур­ныя, якія за­пра­сі­лі мя­не ў Га­ру, па­ка­за­лі свой ра­да­вы ма­ён­так, на якім ся­род ін­шых рас­це ел­ка мі­ру, ра­да­выя дрэ­вы, вы­са­джа­ныя ў го­нар на­ра­джэн­ня іх тра­іх дзя­цей. Улад па­ка­заў бор­ці, дзе жы­вуць пчо­лы. Пад­ра­бяз­на рас­ка­заў пра пе­ра­ва­гі бор­цяў над вул­ля­мі, пра пла­да­нос­ныя рас­лі­ны, якіх вы­са­дзі­лі шмат. Ці­ка­ва, што іх дом, шас­ці­ву­голь­ны, як пча­лі­ныя со­ты. Да­рэ­чы, у Га­ры ёсць і круг­лы дом, які на­гад­вае ша­пі­то, а ін­шы бу­ду­ец­ца на фун­да­мен­це з… шын.

На ага­ро­дзе рас­це ба­тат — ана­лаг буль­бы, але гэ­та больш са­лод­кі плод. Унут­ры ён бы­вае жоў­та­га, ру­жо­ва­га, фі­я­ле­та­ва­га ко­ле­раў. Ад­па­вед­на, і на смак роз­ны: арэ­ха­вы, су­ніч­ны…

— Клі­мат у нас па­чаў на­блі­жац­ца да тра­піч­на­га. Ві­на­град, аб­ры­ко­сы, пер­сі­кі, хур­му вы­са­джва­ем, фі­нік — во­сен­ню. Ка­ву­ны і ды­ні ду­ма­ем у на­ступ­ным го­дзе вы­са­дзіць. А вось по­бач ка­пус­та і па­мі­до­ры… Тут — агу­роч­ная тра­ва, да ве­рас­ня яна яшчэ бу­дзе квіт­нець, — рас­каз­вае гас­па­дар.

І на іх участ­ку так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ар­га­ніч­ны спо­саб вы­рошч­ван­ня. Пла­ды па­стаў­ля­юць у мас­коў­скія экак­ра­мы, дзе рэа­лі­зу­ец­ца са­да­ві­на і ага­род­ні­на без ніт­ра­таў. Ала, якая ра­ней пра­ца­ва­ла ў кам­па­ніі ма­біль­най су­вя­зі, пры­зна­ла­ся, што вяр­тац­ца пас­ля дэ­крэ­ту на пра­цу не хо­ча, ня­гле­дзя­чы на вы­со­кі за­ро­бак. Праў­да, і ця­пер пад­пра­цоў­вае ў сфе­ры мар­ке­тын­гу. А яшчэ яна зай­ма­ец­ца шыц­цём і вы­шыў­кай на про­даж, за­раб­ляе з му­жам на пры­ёме ту­рыс­таў, пра­во­дзіць май­стар-кла­сы, у тым лі­ку і па зда­ро­вым хар­ча­ван­ні, вы­ра­бе страў на па­ры. Хлеб і бул­кі вы­пя­кае са­ма, а цу­кер­кі і пі­ра­гі ро­біць та­кія, што паль­чы­кі аб­лі­жаш. Муж кла­дзе эка­на­міч­ныя пе­чы, пад­раб­ляе на бу­даў­ніц­тве.

Ідэю ад­ра­джэн­ня ро­ду пад­трым­лі­вае і ма­ма Ула­да, якая ўдзель­ні­чае ў доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні ма­ёнт­ка, ро­біць за­кат­кі без вы­ка­ры­стан­ня во­ца­ту — на яб­лыч­ным і па­рэч­ка­вым со­ку і мар­ской со­лі. Май­стар-кла­сы на гэ­тую тэ­му так­са­ма за­па­тра­ба­ва­ныя. Люд­мі­ла Іва­наў­на да­па­ма­гае вы­хоў­ваць уну­каў і ўдзель­ні­чае ў роз­ных ме­ра­пры­ем­ствах.

— З мно­гіх кра­ін да нас пры­яз­джа­лі. Адзін не­мец на­ват па­жа­даў па­ся­ліц­ца ў Га­ры. Ён быў у нас на свя­це, а мы свят­ку­ем і ана­лаг «Да­жы­нак» — «Ба­гач», а так­са­ма зім­няе свя­та, фэс­ты пра­во­дзім. Су­стрэ­чы для тых, хто хо­ча знай­сці ка­хан­не, ар­га­ні­зу­ем. Жыў той не­мец, як і ін­шыя гос­ці, у па­лат­цы. І за­стаў­ся за­да­во­ле­ным. Ска­заў, што ана­ла­гі ра­да­вых ма­ёнт­каў ёсць і ў Гер­ма­ніі, але там зям­ля до­ра­га каш­туе. Ма­рыць ажа­ніц­ца з бе­ла­рус­кай і стаць «гор­цам», — рас­каз­вае Ала.

А ка­лі нех­та з ін­шым све­та­по­гля­дам за­хо­ча стаць су­се­дам?

— На­ўрад ці та­кое зда­рыц­ца. Лю­дзям, якія не су­праць дрэн­ных звы­чак і мя­са, жыць ра­зам з на­мі бу­дзе ня­ўтуль­на, — у адзін го­лас га­ва­ры­лі «гор­цы».

Ка­лі шчы­ра, цал­кам іх я так і не зра­зу­меў (а мо­жа, не «да­рос» яшчэ да та­кой жыц­цё­вай фі­ла­со­фіі). На­пры­кан­цы ма­ёй эк­скур­сіі па вёс­цы, гор­цы па­дзя­лі­лі­ся пла­на­мі: хо­чуць па­бу­да­ваць клуб, які ад­на­ча­со­ва мо­жа стаць шко­лай. У блі­жэй­шых пла­нах бу­даў­ніц­тва но­вых да­моў у Га­ры: яшчэ 6 ся­мей хо­чуць там па­ся­ліц­ца. Бу­дзе на­го­да для чар­го­ва­га рэ­парт­ажу.

Крыніца: http://zviazda.by/2014/09/51615.html




Вернуться