Новае паселішча - "Каханае"
Дата |
2014-02-10 |
Автор |
Ратмир | Просмотров |
2392 | Тип |
у нас |
Вельмi доўга мы шукалi нашу зямлю, жадалi сустрэчы з её. Але усё прыходзiць у свой час. Нарэшце, вось яна, наша Каханая Зямля. Яна самая прыгожая у свеце, i, напэуна, не толькi для нас. Што ж мы яшчэ можам зрабiць дзеля цябе, наша зямелька? Мабыць, вярнуць птушак, якiх тут засталося не вельмi шмат, каб ты радавалася iх песням; пасадзiць сады, каб ты цвiла кожную вясну; засадзiць цябе духмянымi кветкамi-вясёлкамi, каб кожны бачыў, якая ты у нас прыгажуня! А калi ты будзеш шчаслiвай, то шчаслiвымi стануць усе людзi, якiх ты накормiш, i напоўнiш сэрцы спрадвечнай радасцю i сапраўдным Каханнем.
Адлегласць да блiжэйшай вёскi Залессе (аграгарадок) да нас каля 1 км, да горада Глыбокае 25 км, да г. Мiнска 200 км. 3 разы на дзень ходзяць аутобусы з Глыбокага. З Мiнску едзем па трасе М3 да Лагойску, адтуль па Р3 да Бягомля, на крузе зваротак направа - праз Докшыцы да Глыбокага. З Глыбокага едзем на поунач 25 км праз в. Марцэбылiна, Запруддзе, Бушыкi. Там зварочваем направа у в. Залессе, праязджаем яе да в. Зубкi. У вёсцы больш за 20 двароу, жылых - каля 10, ёсць мясцовыя жахары, дачнiкi i мы. Дамы звычайныя драўляныя, 9 жылых i шмат пустуючых. Будуецца там пакуль адна наша сям'я: Васiль (праектыроушчык, энергетык), Вiкторыя (эканамiст, настаунiк пачатковых класау) i дзецi Iван (4 гады) ды Ганна (4 месяцы). Запрашаем добрых людзей, якiя iмкнуцца да зямлi i жадаюць зрабiць яе прыгожай. Вакол прыгожая прырода, лес, дзьва возеры. Адно возера Карпiнскае: крутыя берагi, глыбокае, вельмi чыстае i прыгожае, многа рыбы, прыдатнае для катання на лодках, а калiз часам расцысцiць спуск, то i для купання; знаходзiцца у 200м ад вёскi. Другое Бярозаускае: знаходзiцца у лесе, мае палогiя берагi, летам цёплае, прыдатнае для купання, каля 1 км. Мы бачым нашае пасяленне, якое складаецца з шчаслiвых сем'яу, напоуненае гоманам дзяцей i спевамi птушак, дзе людзi паважаюць суседзяу, дапамагаюць адзiн аднаму, iмкнуцца да здаровага ладу жыцця i яднання з пыродай. Жадалі б бачыць у якасьці суседзяў людзей добразычлiвых, з разнастайнымi iнтарэсамi i верай у свае сiлы, якiя вельмi любяць прыроду i iмкнуцца да сумеснай дзейнасцi. Падрябязьней пра паселішча "Каханае" можна даведацца тут: http://ecoby.info/poselenies/kahanae |