Як жыхары Чырвонага Кастрычніка ганчарамі сталі (фотаадлік)
Дата |
2014-01-16 |
Автор |
Ратмир | Просмотров |
1747 | Тип |
у нас |
Кірыл Краўцоў – малады чалавек, фатограф, вандроўца, які стаў знакаміты, дзякуючы спадарожжу з табурэтам да акіяну. Упэўнена, многiя чулi пра гэту падзею. Калі не – Google дапаможа. Бо мы зусім не пра акiян, а пра вёску. У 2011 годзе Кірыл пераехаў жыць у невялiкую вёску «Чырвоны кастрычнiк» (http://kastrychnik.livejournal.com/), дзе, акрамя яго i жонцы, нiкога няма. Навошта? Падабаецца цi яму там? Як жыве малады чалавек без Інтэрнтэту i тых рэчаў, да якiх звык, калi жыў у горадзе. Аб гэтым – у нашым сённяшнiм матэрыяле. Кірыл размаўляе на беларускай мове, таму ўпершыню на нашым сайце – інтэрв'ю на роднай мове. Спадзяюся, вам будзе цікава. Невялiкая даведка. Кiрылу 33 гады. – Кiрыл, чаму ты вырашыў пераехаць жыць у вёску? Што паўплывала на такое рашэнне? Ты там жывеш ва ўласнай хаце? – Так. Жыву ў асабістай хаце. Чаму вёска? Таму што я не бачу ніводнай перавагі для жыцця ў горадзе. У вёсцы ўсё лепш і якасней. – І гэта пасля падарожжа з табурэтам да акіяна, падчас якога ты меў магчымасць параўнаць, дзе і як жывуць людзі? – Так. – Дарэчы, што запомнілася з гэтага вельмі незвычайнага падарожжа больш за ўсё? – У падарожжы я змог параўнаць жыццё ў розных краінах і зразумець, што наша краіна ледзь не адзіная ў свеце, дзе жыць бяспечна і камфортна. – Ты сур'ёзна? – Абсалютна. – Ты жывеш у хаце, дзе яшчэ год назад не было нават электрычнасцi. I гэта ты называеш камфортам? – Усё дакладна. Год назад не было, але зараз ужо ёсць i электрыcтва, i вадаправод у хаце, i лазня. Туалет на вулiцы. А камфортам я называю тое, што можна выйсці з хаты і басымі нагамі па зямле і траве хадзіць, а не па асфальце. – Зразуемела, Інтэрнтэту ў вёсцы таксама няма? – Там нават ні ў аднаго сотавага аператара 3G пакрыцця няма. – I як цябе жывецца без Інтэрнтэту? – Добра адчаваю, мне ёсць чым займацца і без нэта. – А чым займаешся? – У асноўным – будоўля. Рамесництвам яшчэ. – Не палічы за інтымнае пытанне, ты адзін жывеш у хаце? – Мiнулы год я там жыў адзін на ўсю вёску. Зараз жыву з жонкай. Яшчэ ёсць сябар Паша, які пераехаў у Кастрычнік з Крыма, але на зіму ён паехаў да бацькі дамапагчы будаваць хату. Абяцаў вярнуцца ўвесну. – Жонцы падабаецца? – Падабаецца. – Як часта ты ў горад прыязджаеш? – Раз на два тыднi праведаць бацькоў ды наведаць Iнтэрнэт. – А чым вы з жонкай харчуецеся? У вёсцы ніхто больш не жыве. Зразумела, крам няма. – Хлеб пячэм самі. Нашмат смачней, чым у краме. Малако купляем у суседняй вёсцы з-пад каровы. Але я i магазiннае люблю. У параўнаннi з iншымi краiнамi, нашы малочныя прадукты смачныя i якасныя. – Мяса ўваходзіць у ваш рацыён харчавання? – Я ем мяса, жонка – не. – Цяпер, калі жывеш у вёсцы, чым зарабляеш на жыццё? – Рамеснiцтвам, агратурызмам. Улетку вось быў фэст. Не асоба ў мяне ёсьць час зарабляць грошы, але ўсё, што трэба для жыцця можна і без грошай дабыць. – Кiрыл, а як паставіліся да таго, што ты пераехаў, твае блізкія, знаёмыя, сябры? – Вельмі добра. Зараз ўсе мае сябры даволі часта наведваюць мяне, каб адпачыць на прыродзе. – Як думаш, вось за мяжой усё мараць з'ехаць з горада і з'язджаюць. У нас жа наадварот. Пракаментуй! – Чаму людзі ў нас з вёсак ў гарады пераязджаюць – гэта размова для асобнага артыкула. І тут трэба апытваць менавіта тых, хто пакідае вёску. Я магу толькі дагадкі будаваць: мабыць таму, што ў горадзе больш прапаноў працы, мабыць таму, што ім абрыдла дровы сеч ды ваду грэць. – Вялікі дзякуй за гутарку. Дарэчы, чаму на беларускай мове размаўляеш? – Павандраваў па свеце, сустрэў беларускіх эмігрантаў, дзеці якіх ведаюць беларускую і ангельскую, а рускую нават і не разумеюць, а паўгады таму павандраваў вакол РБ і сам стаў ад рускай адмаўляцца. – Тваё права. Яшчэ раз дзякуй. З Новым Годам! Дзе адзначаў? – Няма за што. У сяброў ва Францыi. – Але вёска табе падабаецца больш за Парыж? – Парыж увогуле не падабаецца. Я быў на поўдні ў маленькім гарадке, каля Монпэлье. – Цiкава. У вёску ў госці можна? – Прыязджай, калi ласка! |