Движение
Мероприятия
Новости
Библиотека
Ярмарка
Общение

Родовые поместья и экопоселения Беларусь статистика ecoby.info
По любым вопросам пишите на почту info@ecoby.info

Вход

:

:

Запомнить

Белорусский рейтинг MyMinsk.comКаталог TUT.BY
RATING ALL.BYRambler's Top100
Экодомпроект. Экодома с нулевым энергопотреблением
Яндекс.Метрика

Беларуска дажыла да 113 гадоў, не зьвяртаючыся да лекараў

Дата
2013-06-01
Автор
Ратмир
Просмотров
1752
Тип
у нас


У пашпарце Міхаліны Сікор запісана, што яна нарадзілася 1 студзеня 1900 году.

Цяпер доўгажыхарка жыве ў сваёй дачкі Серафімы Барадзюк, 1940 году нараджэньня.

Серафіма Барадзюк распавяла карэспандэнту «Свабоды», што ейная маці толькі сёлета завяла мэдыцынскую картку ў мясцовай паліклініцы, а дагэтуль ніколі не зьвярталася да лекараў.

Міхаліна Сікор у свае 113 гадоў усё больш ляжыць у ложку, амаль ня можа размаўляць, хоць на словы суразмоўцы ясна рэагуе ківаньнем галавы і нават усьмешкай.

Яна нарадзілася ў вёсцы Працуцічы Сьвіслацкага раёну, паблізу Белавескае пушчы, сама выгадавала чатырох дачок, бо муж заўчасна памёр, перажыла вайну і раскулачваньне, працавала ў калгасе рознарабочай.

Паводле спадарыні Серафімы, маці, як і яна сама, усё жыцьцё толькі рабіла, нідзе ня езьдзіла, не адпачывала. Сёлета аступілася і ўдарылася аб ложак. Выклікалі тэрапэўта — і высьветлілася, што ў спадарыні Міхаліны не было нават мэдыцынскай карткі ў паліклініцы.

Паводле яе дачкі, спадарыні Серафімы, маці ніводнага разу ў сваім жыцьці не была на прыёме ў лекараў, ніколі не ўжывала парашкоў і не праходзіла флюараграфію.

Спадарыня Серафіма дадае, што за доўгія гады жыцьця яе маці ў Сьвіслачы ніхто ніколі не цікавіўся ейным даўгалецьцем: не наведваліся ні ўлады, ні піянэры, ні проста цікаўныя людзі. Праўда, аднойчы пра яе напісалі ў мясцовай газэце.

Жыццёвае поле бабулі Міхаліны

Міхаліна Антонаўна Сікор з’явілася на свет у самым пачатку мінулага веку і прошлым летам паспела сустрэць ужо 112-ы свой дзень нараджэння. Пра сакрэт даўгалецця я ў бабулі не запыталася. Па-першае, яна ўжо не вельмі добра чуе, па-другое, і памяць ужо не тая, а па-трэцяе, я ўпэўнена, што ніякіх сакрэтаў у яе няма, проста ўсё жыццё працавала шчыра, жыла ў згодзе з Богам ды з людзьмі. А можа, у дзень, калі яна прыйшла на свет, Бог ёй такі падарунак зрабіў? Акурат жа на Новы год нарадзілася. І, пэўна, пад шчаслівай зоркай.

Была яна адзіным дзіцяткам у бацькоў, таму, вядома, і самым жаданым. Ёй дасталіся ўся пяшчота і любоў мамы з татам, шкадавалі яе, песцілі, як маглі, а потым аддалі замуж.

Добрым быў яе Людвік, працавітым, шчырым. Шкадаваў, не дазваляў цяжка працаваць, ды, на жаль, век яго быў нядоўгім. Страшэнную вайну перажылі, голад, холад і страх пад варожым прыгнётам, а ён памёр раптоўна, не хварэючы, і пакінуў маладую ўдавіцу з чатырма дачушкамі. Вось якое выпрабаванне паслаў лёс Міхаліне. Адкуль сілы браліся, яна і сама не разумела. На яе худзенькія плечы лягла ўся гаспадарка, а дачушкі яшчэ невялічкія былі, малодшанькая толькі ў першы клас пайшла. Але ж як не прыгінала жыццё Міхаліну, яна зноў і зноў выпрамляла спіну, і жыла, і верыла, што заўтра будзе лягчэй, што і на яе вуліцы будзе свята.

Так, і святы былі, і будні. Выраслі дачушкі, замуж пайшлі, сваіх дзяцей нараджалі. Зараз у бабулі Міхаліны сем унукаў, восем праўнукаў і чатыры прапраўнукі. Вось якая яна багатая! Мала хто можа пахваліцца такім скарбам!

На жаль, малодшанькая дачушка Пелагея ўжо пакінула гэты свет. Старэйшая, Марыя, жыве ў Польшчы. Ужо праўнука мае. Міхаліна Антонаўна некалькі гадоў таму нават у госці да яе ездзіла. На пераходзе мяжы малады пагранічнік аж прысвіснуў, калі яе пашпарт у рукі ўзяў. Вачам сваім не паверыў, прыйшоў на бабулю паглядзець і нават па-ваеннаму чэсць ёй аддаў. Яшчэ адна дачушка, Магдалена, – у Гродне. Таксама ўжо прабабулькай стала.

А бабуля Міхаліна жыве зараз у дачкі Серафімы ў Свіслачы. Тут створаны ўсе ўмовы, каб старэнькай было ўтульна і цёпла, каб нічога яе не засмучала. Яна прачынаецца раненька, смачна снедае, а потым сядзіць ля акенца і паглядае, што на вуліцы робіцца. А можа, проста так сядзіць ды ўспамінае свае гады маладыя, калі жыла ў Навасёлках і ўсе дзеткі побач былі. Хіба няма ёй пра што ўспомніць за 100 гадоў з гакам?!

На здароўе бабка Міхаліна не скардзіцца. Хіба што ногі вельмі аслабелі. Апетыт у яе добры. Любіць паесці тваражку са смятанкаю, запіць салодкім напіткам. За ўсё жыццё яна ніводнай таблеткі не выпіла, а ў бальніцы была адзін-адзінюткі раз, калі аднойчы ўпала і пабіла нагу. Паляжала тады ў шпіталі, мо, з тыдзень, дадому вярнулася і дарогу да бальніцы забылася. Вось якімі доўгажыхарамі можа пахваліцца наш пушчанскі край. І дай, Божа, ім здароўя яшчэ на шмат гадоў.

Ядвіга КОБРЫНЕЦ.

Крыніца: http://www.svisloch.info/zizn/zemljaki/2016-zhyccevae-pole-babul-mhalny.html



Вернуться