Лепшы падарунак для каханай: падарожжа над морам Герадота!
Дата |
2013-04-21 |
Автор |
Ратмир | Просмотров |
1721 | Тип |
у нас |
Паважаныя сябры, вы зараз, выпадкова, не думаеце пра незвычайны падарунак для сваёй каханай? Калі так, то ў гэты час лепш, чым падарожжа над беларускім морам Герадота, прапанаваць немагчыма! ![]() Падымаемся з верталётнай пляцоўкі каля гасцінічнага комплексу "Дарашэвічы". Вада ўжо запоўніла ўсю пойму Прыпяці.
![]() Вёска Ляскавічы – цэнтр нацыянальнага парку "Прыпяцкі" – выглядае як вялікі востраў.
![]() Паварочваем у бок Турава. Там, дзе невялічкая альтанка, у звычайны час месца адпачынку.
![]() Дубы плывуць па вадзе разам з аблокамі.
![]() Пойма Прыпяці затопленая на дзесяткі кіламетраў.
![]() ![]() А вось і старажытны Тураў. Гарадзішча яго – на самым высокім месцы. Не здзіўлюся, калі праз нейкі час даведаемся, што гэтае ўзвышша над ракой створана рукамі нашых продкаў.
![]() А гэта ўжо сучаснае будаўніцтва. У цэнтры тысячагадовага Турава з’явілася новая царква.
![]() Калісьці і мост праз Прыпяць для палешукоў быў новым. А зараз з вышыні ён выглядае проста як кладачка. Сапраўднае мора Герадота!
![]() Ускрайкам сусвету сярод гэтага мора падаецца вёска Пагост. Дзівосны краявід, праўда?
![]() ![]() А мы ляцім далей.
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Яшчэ вёскі, якія апынуліся пад вадой.
![]() ![]() Зразумела, вялікая вада закранула і жывёльны свет.
![]() ![]() Казулі рванулі з пагорка, як толькі пачулі шум верталёта.
![]() Арланы-белахвосты кружаць вакол гнязда.
![]() Лось ідзе праз балота.
![]() Рэагуюць на наша з’яўленне і зубры.
![]() І толькі дубы стаяць пакорна і маўкліва – прывыклі, відаць, да высокай вады за стагоддзі…
…Мы прызямляемся ў Дарашэвічах. Падарожжа скончылася, але незвычайныя ўражанні ад Палескай Амазонкі і мора Герадота застануцца на ўсё жыццё.
P.S. Гатовыя арганізаваць такое падарожжа? Магу быць персанальным гідам і фатографам. Сергей Плыткевич директор УП «Рифтур», председатель Белорусского клуба фотоохотников, главный редактор журнала «Дикая природа»
http://www.wildlife.by/node/23261 |