Агра-культурны фэст
Дата |
2012-08-26 |
Автор |
Ратмир | Просмотров |
1702 | Тип |
у нас |
Мы, людзі, з’яўляемся не толькі часткай планеты Зямля, но і часткай навакольнага сусвету. Пад гэтым сонцам Чалавек — толькі звяно харчовага шэрагу. Ён падсілкоўваецца, дыхае і п’е. Стварае і спажывае, але, у адрозненне ад жывёл, ён можа сам выбіраць чым дыхаць, што ёсці, на што глядзець і што слухаць. Чыстае паветра і вада, арганічныя прадукты, добрая літаратура і мастацтва — гэта толькі элементы, дэталі нашага жыцця, але яны і ствараюць вобраз Чалавека, што прыдатны зрабіць свядомы выбар. Наш выбар — атрымліваць асалоду ад жыцця ў розных яго праявах. Атрымліваць задавальненне ад крышталёва празрыстай вады і ад захапляльнага фільма, ад смачнай, чыстай ежы і ад сусветных шэдэўраў мастацтва. Пагадзіцеся, што не так ужо і шмат трэба, каб любіць навакольны свет. Сапраўдная ежа — гэта прадукты арганічнай сельскай гаспадаркі. У ей няма ядахімікатаў і штучных мінеральных угнаенняў, няма гармонаў і ГМА. Ёсць — лепшы смак прадуктаў ды больш карысныя для спажыўца рэчы. Арганічная сельская гаспадарка абараняе нашу планету і глебу нашай краіны ад апустошвання і бруду, падтрымлівае іх здароўе, захоўвае біяразнастайнасць, перашкаджае змяненню клімата. Чалавек — неад’емная частка экасістэмы Зямлі, і тое, што добра для Прыроды, добра і для нас. Арганічная сельская гаспадарка — увасабленне на практыцы прынцыпу «Жыві і дай жыць іншым». 31 жніўня і 1 верасня ў галерэі «Ў» адбудецца Агра-культурны фэст. За гэтыя два дні фермеры і мастакі, кухары і эколагі мусяць аб’яднацца для таго, каб распавесці Вам пра чыстую ежу і пра тое, як ужыванне арганічных прадуктаў можа дапамагчы асабіста Вам, грамадству ды, наогул, планеце. Удзельнікі Расклад: 31 Жніўня 16.00 — Адкрыццё маркету. Адмысловае “зяленае” меню ў бары.. 1 Верасня 12.00 — Адкрыццё маркету, арганічны музычны бранч ў бары. |