Верш у падтрымку закона аб Радавых сядзібах на Беларусі
Дата |
2017-09-13 |
Автор |
Ратмир | Просмотров |
1844 | Тип |
у нас |
![]()
Настаў наш час за рукі ўзяцца Завесці моцны карагод, Самім сабе ў душы прызнацца Ў тым, што шчаслівы мы народ! Што шчыры позірк беларуса Ў сядзібах болей гарманічны, Што з зёлак лепей смак на вуснах Ад квасу, а не ад пшанічнай... На сотні тысяч галасоў Ужо спявае сад багаты; Для дзетак - мужных каласоў - Лес падрастае каля хаты. Тут прадаўжаецца бясконца На радавых сядзібах род, І грэе думка ясным сонцам, Што разгараецца усход! Настаў наш час! Мы будзем сеяць Зярняткі будучыні светлай! Дасць бог - і ўраджай паспее, І будуць сеяць нашы дзеткі. І будзе ў пашане праца Таго, хто на зямл і працуе, Настаў наш час за рукі ўзяцца, І нам дакладна пашанцуе! Ягор Булат, 10.09.2017 РОСЫ, Валожынскі раён |