"Хортыца" запрашае на Масленіцу!
Дата |
2008-03-22 |
Место |
Вадасховішча "Вяча" (20 км ад Менску) |
22 сакавіка селішча "Хортыца" запрашае сяброў на сьвяткаваньне Масленіцы (дня вясновага раўнадзенства), якое адбудзіцца на вадасховішчы "Вяча". Масленіца - кропка, у якой закладзена ўся аснова будучай урадлівасьці гадавога цыклу. Масленічныя абрады ў роўнай ступені прысьвечаны ўсім стыхіям, але ў асноўным ушаноўваецца прасынаючыяся Зямля й узнімаючыся вецер, што прынёс да нас вясну. Стыхіі Зямлі й Паветра, становячыся галоўнай магічнай сілай дадзенай кропкі, дапаўняюць яе да поўнага круга з 4 стыхій, іншымі словамі, усе існыя пачаткі ў гэтай кропцы будуць мець сваё адлюстраванне. Агонь - гэта гэтак жа святло, скачкі, скокі, сьвята, таму і сустракаць Дзень вясновага раўнадзенства трэба "на шырокую руку", разлегла і хораша. З гэтага дня Сонца-юнак Ярыла пачынае раз'юшвацца, пячы Сонечныя прамяні становяцца ўсё гарачэй, усё ярчэй. Цякуць на ўсю моц раўчукі. Прыход Лета няўмольны. Ва ўзяцьці крэпасьці, у лазаньні на слуп і іншых гульнях хлопцы дзеляцца сілай з юнаком Ярылай, каб ён канчаткова падпаліў сьнягі й хутчэй уступіў у поўную сілу. Зарод, які ўтрымоўваецца ў сьнягах, якія выпалі ўзімку, павінен увайсці ў зямлю і прарасьці новым Жыцьцём. Сьвяткаваць мы пачнем зранку, сустракаючы ўзыходзячае сонца, так што калі нехта жадае далучыцца да ўсяго сьвята, трэба даязжаць да нас яшчэ ў пятніцу (добра было б узяць з сабой спальнікі). Калі ж вы жадаеце прыехаць адразу на гульні ды частаваньне, гэта можна зрабіць у субботу раніцай: аўтобус ідзе з Маскоўскага вакзала ў бок Вялікіх Бясяд да прыпынку "Вяча" (Мядзельская шаша, каля запраўкі), адпраўленьне ў 8.10, прыбыцьцё ў 9.03, там мы вас сустрэнем. Кожнаму ўдзельніку трэба абавязкова ўзяць з сабой: - вопратку, якую ня жаль сапсаваць, у якой вы будзіце сабе добра адчуваць на прыродзе й ня будзіце турбавацца аб яе чысьціні (таксама яна павінна быць як мага больш цёплая); - ежу да агульнага стала, якой мы будзем частавацца (абавязкова прывесьці кожнаму бліны, 2-3 крашыныя яйкі й палову пачкі слівачнага масла - ў нас усёж-такі Масленіца, як-ніяк!); - падарунак, які б вы жадалі зрабіць на гэтае сьвята чалавеку, які стане для вас блізкім за гэты час; - душэўную цеплыню й добры настрой (у адваротным выпадку вас могуць адправіць у лес для медытацыі й узьняцьця гэтага :) ); Патрапіць на сьвята можна пазваньушы 8-029-766-46-83 (Ратмір) і паведаміўшы аб гэтым жаданьні. Да сустрэчы, сябры! |
|
Координаты |
Ратмір (8-029-766-46-83) |