Адзначыць Каляды ў беларускай вёсцы, якую CNN уключыла ў топ-10 лепшых
Дата |
2013-12-26 |
Автор |
Ратмир | Просмотров |
2180 | Тип |
у нас |
«Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» запрашае ў вандроўку на святкаванне Калядаў 5-7 студзеня ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна да фальклорнага-этнаграфічнага гурта «Міжрэчча». У вёсцы Пагост першым у нашай краіне ў 2004 годзе ўзяты пад ахову дзяржавы абрад на свята Юр’я «Карагод», як аб’ект нематэрыяльнай культурнай спадчыны (у літаратуры — «Тураўскі карагод», бо з’яўляецца этнічнай адметнасцю жыхароў Тураўшчыны). Абрад вядомы амаль ва ўсіх вёсках Тураўшчыны, аднак у жывым бытаванні яго захаваў толькі фальклорна-этнаграфічны гурт «Міжрэчча», створаны ў 1980 годзе выдатнай спявачкай і захавальніцай традыцыйнай культуры вёскі Кацярынай Аляксееўнай Панчэня. Гурт захоўвае матэрыяльную і нематэрыяльную культуру сваёй вёскі, звычаі і абрады, характэрныя для жыхароў Тураўшчыны. У 2010-м годзе беларуская вёска Пагост заняла трэці радок ў спісе лепшых месцаў для святкавання Калядаў па версіі тэлекампаніі CNN.
Праграма тура5 студзеня заезд у Тураў наведаць музей, 2 царквы (адзін новы сабор, у другой царкве 2 каменных крыжы), Барыса-Глебскія могілкі (дзе расце камены крыж), замчышча. Тураўшчынай называюць мiжрэчча Прыпяцi i яе правабярэжных прытокаў — Гарынi i Сцвiгi з часткай прылеглай тэрыторыі з усходу i поўдня. Гэта быў земляробчы, рамеснiцкi i духоўны аазiс на тэрыторыі нашай краiны яшчэ з дахрысцiянскiх часоў. Вёска Пагост — адно з самых старажытных паселiшчаў у гэтым рэгiёне. Яна знаходзіцца, як у клінку, у міжрэччы Прыпяці і Сцвігі і з’яўляецца паўночна—усходняй кропкай Тураўшчыны. Улічваючы што 5-6 студзеня гэта яшчэ пост, можна будзе пакаштаваць мясцовыя посныя стравы, пачуць і паспяваць разам поставыя песні, убачыць, як робяць саламянага павука, папяровыя кветкі, калядныя маскі …. І ўрэшце абавязкова паўдзельнічаць у падрыхтоўцы да Калядаў (6 студзеня) і, безумоўна, у самім абрадзе (7 студзеня).
Як тлумачыць Рэгіна Станіславаўна Гамзовіч:
А гэта значыць, што пасля вандроўкі будзе досыць часу праверыць атрыманая веды на практыцы: пакалядаваць, павіншаваць родных і сяброў. Рэгіна Станіславаўна раскажа шмат цікавага пра Тураўшчыну, в. Пагост і гурт «Міжрэчча», не кажучы ўжо пра калядную традыцыю. Забяспечыць начлегам ласкава прапанавалі ўдзельніцы гурта «Міжрэчча».
Вам спатрэбяцца грошы на праезд, наведванне музея і харчаванне (300-400 тысяч беларускіх рублёў, паколькі кошт праезду ў адзін бок на маршрутцы —110 тысяч рублёў). Арганізатары: РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства». Грамадскі эксперт у традыцыйнай культуры Рэгіна Гамзовіч. Заяўкі і пытанні чакаюць на нумар +375 25 9059589 (Настасся). P.S. Вопыт правядзення этнаграфічных вандровак, экспедыцый і святаў падказвае: «Лепш адзін раз на сабе адчуць прыгажосць і шчырасць традыцыйнай культуры і яе носьбітаў, чым 5 рэпартажаў паглядзець!» http://generation.by/news6417.html |