Беларускія гоўмскулеры
Дата |
2013-09-02 |
Автор |
Ратмир | Просмотров |
1732 | Тип |
у нас |
Што азначае англійскае слова гоўмскулер? І хто такі гоўмскулер беларускі?.. Серафім сёлета не пойдзе ў школу. Бацькі хлопчыка хочуць, каб сын вырас выхаваны і адукаваны. Але хочуць таксама, каб рос у згодзе з хрысціянскімі прынцыпамі, якіх няўхільна прытрымліваюцца яны самі. Аднак у школе гэта спрацавала супраць дзіцяці. СЕРАФІМ КУДРАШОЎ, ГОЎМСКУЛЕР: "Мне падножку падставілі, і я паваліўся, вельмі смешна. Я так і не зразумеў, чаму ўсе смяюцца з гэтага. Ці яшчэ тое, што я не магу стукнуць дзяўчынку. Дзяўчынка смяецца, што яна можа мяне біць, а я яе -- не буду". Аднакласнікам не падабалася, што Серафім не такі, як усе, не абзываецца, не дае здачы. І таму дзеці вырашылі "навучыць яго жыццю". Бацькі ж палічылі, што самі зробяць гэта лепш. Без дапамогі звонку. |