Движение
Мероприятия
Новости
Библиотека
Ярмарка
Общение

Родовые поместья и экопоселения Беларусь статистика ecoby.info
По любым вопросам пишите на почту info@ecoby.info

Вход

:

:

Запомнить

Белорусский рейтинг MyMinsk.comКаталог TUT.BY
RATING ALL.BYRambler's Top100
Экодомпроект. Экодома с нулевым энергопотреблением
Яндекс.Метрика

Лепшы падарунак для каханай: падарожжа над морам Герадота!

Дата
2013-04-21
Автор
Ратмир
Просмотров
1715
Тип
у нас

Паважаныя сябры, вы зараз, выпадкова, не думаеце пра незвычайны падарунак для сваёй каханай? Калі так, то ў гэты час лепш, чым падарожжа над беларускім морам Герадота, прапанаваць немагчыма!

 
Падымаемся з верталётнай пляцоўкі каля гасцінічнага комплексу "Дарашэвічы". Вада ўжо запоўніла ўсю пойму Прыпяці.
 
 
Вёска Ляскавічы – цэнтр нацыянальнага парку "Прыпяцкі" – выглядае як вялікі востраў.
 
 
Паварочваем у бок Турава. Там, дзе невялічкая альтанка, у звычайны час месца адпачынку.
 
 
Дубы плывуць па вадзе разам з аблокамі.
 
 
Пойма Прыпяці затопленая на дзесяткі кіламетраў.
 
 
 
А вось і старажытны Тураў. Гарадзішча яго – на самым высокім месцы. Не здзіўлюся, калі праз нейкі час даведаемся, што гэтае ўзвышша над ракой створана рукамі нашых продкаў.
 
 
А гэта ўжо сучаснае будаўніцтва. У цэнтры тысячагадовага Турава з’явілася новая царква.
 
 
Калісьці і мост праз Прыпяць для палешукоў быў новым. А зараз з вышыні ён выглядае проста як кладачка. Сапраўднае мора Герадота!
 
 
Ускрайкам сусвету сярод гэтага мора падаецца вёска Пагост. Дзівосны краявід, праўда?
 
 
 
А мы ляцім далей.
 
 
 
 
 
 
Яшчэ вёскі, якія апынуліся пад вадой.
 
 
 
Зразумела, вялікая вада закранула і жывёльны свет.
 
 
 
Казулі рванулі з пагорка, як толькі пачулі шум верталёта.
 
 
Арланы-белахвосты кружаць вакол гнязда.
 
 
Лось ідзе праз балота.
 
 
Рэагуюць на наша з’яўленне і зубры.
 
 
І толькі дубы стаяць пакорна і маўкліва – прывыклі, відаць, да высокай вады за стагоддзі…
 
…Мы прызямляемся ў Дарашэвічах. Падарожжа скончылася, але незвычайныя ўражанні ад Палескай Амазонкі і мора Герадота застануцца на ўсё жыццё.

P.S. Гатовыя арганізаваць такое падарожжа? Магу быць персанальным гідам і фатографам.

Сергей Плыткевич http://www.wildlife.by/node/23261



Вернуться