Движение
Мероприятия
Новости
Библиотека
Ярмарка
Общение

Родовые поместья и экопоселения Беларусь статистика ecoby.info
По любым вопросам пишите на почту info@ecoby.info

Вход

:

:

Запомнить

Белорусский рейтинг MyMinsk.comКаталог TUT.BY
RATING ALL.BYRambler's Top100
Экодомпроект. Экодома с нулевым энергопотреблением
Яндекс.Метрика

Навіны ад Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ)

Дата
2013-04-18
Автор
Ратмир
Просмотров
2211
Тип
у нас


Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас на шэраг цікавых гурткоў, заняткаў і асобных мерапрыемстваў, якія адбудуцца ўвесну і ўлетку :)

1. Гурток па традыцыйных мужчынскіх і жаночых сьпевах. Хлопцы зьбіраюцца а 18ай па панядзелках, а дзеўкі – а 18ай па чацьвяргах. Па ўсіх пытаннях папярэдне тэлефануйце Юле Лісіцы 8044 5564434.

2. Гурток па традыцыйным строі, які праходзіць па пятніцах з 18.30. Гурток праводзіць наста Глушко. Тэл. для даведак – 8029 7060940.

3. Майстар-клас па традыцыйных беларускіх ляльках запланаваны на канец красавіка (28га) - пачатак траўня (4га). Сачыце за абвесткамі. Даведка па тэлефоне 8029 275 27 71, Ганна.

4. Майстар-клас па яйках-пісанках, які адбудзецца ў гэтую нядзелю, 21 красавіка з 15.00 да 19.00. Можна будзе навучыцца самастойна рабіць пісачкі, а таксама засвоіць паліхромную расфарбоўку яек. МК будзе праводзіць Катруся Чорна. Каб запісацца, тэлефануце Ганне Сілівончык 8029 275 27 71.
Для майстар-класа патрэбна:
1. свечка з воску
2. якая-небудзь свечка, каб воск тапіць
3. пісачок (калі яго няма, можна ўзяць з сабой кавалачак дроту, бляшаную крышку (як для закатак), нажніцы, якія б рэзалі бляшанку і аловак, каб усё гэта да яго прыматаць дротам)
4. сырыя яйкі (2-3 хопіць)
5. трошку воцату
6. фарбы для тканіны (прадаюцца ў гаспадарчых крамах, каштуюць танна): чорную, чырвоную, жоўтую, сінюю
7. баначкі-шкляначкі (пад фарбы)
8. туалетная папера
Дабрачынны ўнёсак: 50 тбр.

Танцавальныя вечарыны.

1. Танцуем беларускія,  таксама часам літоўскія, украінскія і іншыя танцы па аўторках у ДК імя Шарко (Уральская, 3) па аўторках. Уваходны квіток – 25 тбр. Даведка па тэлефоне 8029 275 27 71, Ганна. http://vk.com/bel_tancy
2 Танцы на К.Маркса. Першая танцавальная вечарынка на вольным паветры адбудзецца ў гэтым годзе 18 траўня а 18 гадзіне. Даведка па тэлефоне 8029 275 27 71, Ганна. http://vk.com/minskart

Пятровіца - Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры,
які ў гэтым годзе будзе складацца з 3х частак:
1. 06.07-07.07- свята Купалле і доўгачаканая танцавальная акцыя "Лявоніха на 100 пар"
2. 07.07 - 11.07 - летняя танцавальная школа "Пятровіца";
3. 12.07 - рэканструкцыя календарна-абрадавага свята Пятрок (Пятровіца) ды гасцявога кірмашу на Петрака.
Дэталі:
- як дабрацца? 1) на маршрутцы па замове (у сярэднім 60.000 у адзін бок і 2 гадзіны дарогі), маршрутка па замове (2 гадзіны);2) таксама на электрычках Мінск-Асіповічы - Урэчча(далей маршрутка па замове);3) на ўласным транспарце.
- дзе жыць? 1) ў намётах (калі вы іх з сабой возмеце); 2) на севанавале: 3) у хатах вясковых жыхароў.
- што есці? фуа-гра не будзе,але накормім смачна і дастаткова. Толькі давядзецца скінуцца на прадукты. сума ўдакладняецца.
http://vk.com/club37907042, http://vk.com/event26616881.
Тэл. для даведак – 8029 8425789 (Наста Кухарэнка).

Апошні веснавы майстар-клас Сяргея Выскваркі да самой Пятровіцы адбудзецца ў канцы траўня, сачыце за абвесткамі ў суполках.

Святы і фэсты :

1. У валачобнікі зьбіраемся 5-6 траўня ў Лепельскі і Докшыцкі раёны. Даведка па тэлефоне 8029 275 27 71, Ганна.

2. Купалле ў гэтым годзе запланаванае на 22-23 чэрвеня. Даведка па тэлефоне 8029 275 27 71, Ганна.

3.  29 чэрвеня ў Магілёве (а дакладней, на хутары побач:) СЭТ праводзіць пілотны фестываль традыцыйнай культуры. У планах – аўтэнтычныя гурты з Магілёўшчыны і мясцовыя траецкія абрады, сьпеўныя гурты-пераемнікі, рамеснікі з паказамі і майстар-класамі, традыцыйныя гульні, лекцыі і кінафільмы, ноч танцаў. З Менску можна будзе арганізаваць аўтобус:) Даведка па тэлефоне 8029 275 27 71, Ганна.

4.  А яшчэ пакіньце вольным 31га жніўня ;) Інфармацыя з’явіцца трошку пазьней)))

САЧЫЦЕ, ТАКСАМА, ЗА ІНШЫМІ АБВЕСТКАМІ:

http://vk.com/ethno_by
http://www.facebook.com/set.ethno.by
http://by-ethno.livejournal.com/



Вернуться