Движение
Мероприятия
Новости
Библиотека
Ярмарка
Общение

Родовые поместья и экопоселения Беларусь статистика ecoby.info
По любым вопросам пишите на почту info@ecoby.info

Вход

:

:

Запомнить

Белорусский рейтинг MyMinsk.comКаталог TUT.BY
RATING ALL.BYRambler's Top100
Экодомпроект. Экодома с нулевым энергопотреблением
Яндекс.Метрика

Зялёная мапа можа стаць лепшай экаініцыятывай Гародні

Дата
2013-03-16
Автор
Ратмир
Просмотров
1699
Тип
у нас

У намінацыі “Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя” прэзентуецца праект Зялёная мапа Гродна. Гэтая ініцыятыва з’явілася ў Гродне летам 2012 года як працяг ідэі мінскіх эка-актывістаў, эстафету якіх пераняла гарадзенская ініцыятыўная група.

юля

Па словах удзельніцы праекта Юліі Каляды, даведаўшыся, што Зялёная мапа рэалізоўваецца ў Мінску Цэнтрам экалагічных рашэнняў (ЦЭР), гарадзенскія актывісты адшукалі стваральнікаў сайта.

Гэтая тэма даўно лунала ў паветры, таму што ўжо наспела неабходнасць сабраць усе дадзеныя ў адным даступным для людзей месцы. Экалагічныя он-лайн карты з’яўляліся ў Еўропе, а потым у Расеі, і гэты факт яшчэ больш стаў бударажыць нашу фантазію. Але на стварэнне якаснага он-лайн рэсурсу патрэбныя сродкі, якіх у нас – простых эка-актывістаў – не было. Таму, як толькі мы даведаліся, што ў Беларусі створана падобная платформа, адразу заняліся перамовамі і рэалізацыяй ідэі ў Гродна”.

Стварэнне Зялёнай мапы запоўніла вялікую белую пляму ў тэме паасобнага збору смецця і пераразмеркавання рэчаў. Каб пазбегнуць назапашванне адходаў, сайт прапануе знайсці рэчам далейшае прымяненне, бо бяспечная утылізацыя – гэта важны крок на шляху да паляпшэння стану навакольнага асяроддзя.

Агульныя вынікі карыстання мапай пакуль могуць ацаніць толькі стваральнікі сайта, вывучыўшы інтэрнэт-статыстыку на сайце.

“На жаль, вылучыць статыстыку асобна па Гродна зараз немагчыма і наўрад ці можна ацаніць эфект на пунктах прыёму другаснай сыравіны. Аднак мы бачым цікавасць да мапы з боку СМІ, гэта нас радуе, бо шмат у чым дзякуючы журналістам мы зможам расказаць аб праекце як мага большай колькасці людзей”.

Інтэрактыўная мапа дае магчымасць лёгка і зручна выявіць бліжэйшае месца, дзе можна здаць адходы на перапрацоўку або знайсці іншага гаспадара для непатрэбных рэчаў.


На сайце ёсць тры катэгорыі: рэчы, другасная сыравіна і небяспечныя адходы. Таксама тут можна ўбачыць адрас пункта і дадатковую інфармацыю пра месца збору. Любы чалавек на сайце можа пакінуць водгук аб пункце прыёму другаснай сыравіны або дадаць інфармацыю аб любым месцы прыёмкі, якога няма на карце.

Па словах Юліі, удзел у конкурсе “Будзь у Трэцім!” стаў выдатнай магчымасцю нагадаць гараджанам пра карысць праекта і стаць прыкладам для іншых актывістаў.

Безумоўна, мы хочам перамагчы, бо для нас гэта будзе прызнаннем важнасці той працы, што мы рабілі і робім. У гэтым годзе мы плануем размяшчаць сабраныя звесткі ў друкаваных СМІ, каб тыя, хто не карыстаецца інтэрнэтам, таксама мелі пад рукой базу пунктаў прыёмкі.

Магчыма, у гэтым годзе мы правядзем круглыя ??сталы на тэму паасобнага збору адходаў”.

На дапамогу ў зборы інфармацыі для мапы час ад часу прыходзілі карыстальнікі сацыяльных сетак і Гродзенскага форуму. Некаторыя звесткі актывістам прадаставіў Гродзенскі Камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Зялёная мапа Беларусі будзе пашырацца. Акрамя Мінска і Гродна, у гэтым годзе на ёй з’явяцца іншыя гарады. Актывістам праекта застаецца перыядычна спраўджваць названыя на карце звесткі.

Цяпер мапа можа даць толькі адказы на пытанні: “Дзе здаць?” і “Хто прымае?”. Для завяршэння ўсяго цыкла інфармавання гарадзенцаў аб паасобным зборы адходаў і іх перапрацоўке яшчэ неабходна зрабіць вельмі вялікую працу”.

Размаўляла Юлія Лыткіна

Будзь у Трэцім




Вернуться