Гаспадар маёнтку Матусевічы
Дата |
2010-10-25 |
Автор |
Ратмир | Просмотров |
2215 | Тип |
у нас |
![]() Фэрмэр зь вёскі Мацкі на Меншчыне Ўладзімер Матусевіч вырошчвае больш за два дзясяткі розных сельскагаспадарчых культураў і пры гэтым, адрозна ад навакольных калгасаў, не залежыць ад банкаўскіх крэдытаў і ня просіць субсыдый на пасяўную і ўборку. На ўезьдзе ў Мацкі гасьцей напаўпустой вёскі вітае бел-чырвона-белая шыльда з надпісам "Маёнтак Матусевічы". У лічбах — гэта 40 гектараў зямлі фэрмэра Ўладзімера Матусевіча, на якіх ён вырошчвае 24 віды гародніны. Цэнтрам гаспадаркі — вялікі трохпавярховы дом, па сутнасьці — сучасны замак. Гэта, як кажа гаспадар, спадчына наступным пакаленьням фэрмэраў Матусевічаў: "Бываючы на Захадзе, заўсёды зьвяртаю ўвагу: на фэрме дзе-небудзь у Францыі выкладзеная з цэглы дата яе заснаваньня. Гэта 1800-я ці нават 1700-я гады. А я бяру свой пачатак з 1988 году, з голага месца. Дарогі будаваліся з нуля, садзіліся гэтыя дрэвы, усё на гэтай тэрыторыі капалася, высякалася. Гэта сыну ўжо будзе лягчэй, бо каб мне такое пакінулі… Тут побач мой стары дом, дзе я нарадзіўся. Пабудаваны пасьля вайны, там дзед пражыў, бацька з маці. Вось што мне засталося. Я ўжо пакіну сваім дзецям штосьці большае. Нават з гледзішча сельскага ляндшафту гэта ўжо будзе нешта крыху іншае. Хацелася адысьці ад звыклай у нашым разуменьні вёскі"... Чытаць артыкул цалкам: Гаспадар маёнтку Матусевічы - Радыё Свабода © 2010 Глядзець відэа: http://www.youtube.com/watch?v=UTnvWMVMU08 |