Движение
Мероприятия
Новости
Библиотека
Ярмарка
Общение

Родовые поместья и экопоселения Беларусь статистика ecoby.info
По любым вопросам пишите на почту info@ecoby.info

Вход

:

:

Запомнить

Белорусский рейтинг MyMinsk.comКаталог TUT.BY
RATING ALL.BYRambler's Top100
Экодомпроект. Экодома с нулевым энергопотреблением
Яндекс.Метрика

Верш у падтрымку закона аб Радавых сядзібах на Беларусі

Дата
2017-09-13
Автор
Ратмир
Просмотров
1765
Тип
у нас
Настаў наш час за рукі ўзяцца
Завесці моцны карагод,
Самім сабе ў душы прызнацца
Ў тым, што шчаслівы мы народ!

Што шчыры позірк беларуса
Ў сядзібах болей гарманічны,
Што з зёлак лепей смак на вуснах
Ад квасу, а не ад пшанічнай...

На сотні тысяч галасоў
Ужо спявае сад багаты;
Для дзетак - мужных каласоў -
Лес падрастае каля хаты.

Тут прадаўжаецца бясконца
На радавых сядзібах род,
І грэе думка ясным сонцам,
Што разгараецца усход!

Настаў наш час! Мы будзем сеяць
Зярняткі будучыні светлай!
Дасць бог - і ўраджай паспее,
І будуць сеяць нашы дзеткі.

І будзе ў пашане праца
Таго, хто на зямл і працуе,
Настаў наш час за рукі ўзяцца,
І нам дакладна пашанцуе!

Ягор Булат, 10.09.2017
РОСЫ, Валожынскі раён



Вернуться